Цім Фэран, кіраўнік брытанскай Ліберальна-дэмакратычнай партыі, адмовіўся 14 чэрвеня ад сваёй пасады, спасылаючыся на немагчымасць рабіць працу і адначасова быць верным сваім хрысціянскім перакананням.
12 чэрвеня была апублікавана дэкларацыя Апостальскага Экзарха Сафіі біскупа Хрыста Пройкава, якая датычыць нежадання Гарадскога фінансавага дэпартамента сталіцы Балгарыі прызнаваць рэлігійны статус каталіцкіх манастыроў Сафіі.
6 чэрвеня ў Вашынгтоне прайшоў штогадовы Нацыянальны каталіцкі малітоўны сняданак. Сёлета ў ім прыняў удзел віцэ-прэзідэнт краіны Майк Пенс.
Да ўступлення ў ордэн аўгустынак с. Марыя Лаўра была мадэльерам і краўчыхай у Таскана. Яе бацькі — краўцы, таму з кравецкай справай яна была знаёмая з дзяцінства.
Канадскі спявак Джасцін Бібер прыняў удзел у канцэрце One Love Manchester у памяць пра загінулых падчас тэракту пасля сольнага канцэрту Арыяны Грандэ ў англійскім Манчэстары.
Згодна з пастановай уладаў Рыма побач з фантанам Трэві будуць змененыя правілы паводзін для турыстаў. У прыватнасці ім забароняць хадзіць па берагах фантана, залазіць на адрэстаўраваныя элементы і купацца ў фантане.
Бельгійцу Стэну Вануйтрэхту 58 гадоў. І менавіта яго — геадэзіста з Бельгіі — выбралі ў якасці пустэльніка ў горную капліцу на вышыні ў 1400 метраў над узроўнем мора.
18 мая біскуп кітайскай мільённай мітраполіі Вэньчшоу Петэр Жао Жумін быў запрошаны на сустрэчу ва Упраўленне канфесій і з таго часу яго ніхто не бачыў.
4 чэрвеня ў маскоўскай катэдры Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла малітва ў інтэнцыі хрысціян, якія церпяць пераслед. Малітву ўзначаліў ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паола Пеццы.
Сям’я Уіліс стала вельмі папулярнай у ЗША пасля таго, як патрапіла ў чвэрцьфінал шоў «Маю талент» (расійскі аналаг шоў «Хвіліна славы»).
Барацьба з кліматычнымі зменамі і клопат аб годным прыняцці бежанцаў — вось асноўныя тэмы, якія былі закранутыя падчас тэлефоннай размовы Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і папы Францішка.
Марк Цукерберг падчас публічнага выступлення падкрэсліў, якую ролю выконвае ў яго жыцці малітва. Выступленне аднаго з заснавальнікаў Facebook адбылося ў Гарвардскім універсітэце і было скіравана да студэнтаў.
Арцыбіскуп Турына Чэзарэ Назілья спадзяецца на вяртанне рэліквій св. Яна Боско, скрадзеных з касцёла яго мясцовасці Кастэльнуова-Дон-Боско, дзе ў 1815 годзе нарадзіўся святы.
Старшыня Папскай рады па справах культуры кардынал Джанфранко Равазі адкрыў новы музей. Знаходзіцца ён пры катакомбах святой Даміцылы, што на поўдні Рыма.
31 мая не стала Вярхоўнага арцыбіскупа-эмерыта Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы Любаміра Гузара, які доўгія гады стаяў на чале маштабнага аднаўлення каталіцкага жыцця ў братняй краіне.