«13-ы дзень»: новы фільм пра аб’яўленні ў Фаціме | | Друк | |
13.10.2009 13:02 |
![]() Сцэнарыстамі і рэжысёрамі стужкі з’яўляюцца Аян і Дамінік Хіггінс, маладыя мастакі з Вялікабрытаніі. Па словах Сцівена Грэйданаса, рэцэнзента каталіцкага штотыднёвіка «National Catholic Register», дадзены фільм з’яўляецца лепшым з тых, што распавядаюць пра фацімскія аб’яўленні Маці Божай, бо падкрэлівае эстэтычныя і відовішчныя вартасці, а таксама адпавядае гістарычным рэаліям. Азнаёміцца з кароткім зместам фільма можна на Інтэрнэт-старонцы www.the13thday.com. Плануецца, што ў снежні фільм з’явіцца і на DVD. |