Дзярждума Расіі прапануе адзначаць Дзень хрышчэння Русі | Друк |
21.04.2010 11:36
21 красавіка 2010 г. Дзярждума Расіі разгледзіць законапраект, які прапануе ўстанавіць новую памятную дату — Дзень хрышчэння Русі і святкаваць яго 28 ліпеня, калі Руская Праваслаўная Царква ўшаноўвае памяць князя Уладзіміра. Папраўкі плануецца ўнесці ў закон «Аб днях воінскай славы і памятных датах у Расіі».

Свята прапануецца адзначаць у гонар хрышчэння Русі, якое адбылося ў 988 г. па ініцыятыве кіеўскага князя Уладзіміра. З прапановай надаць дзяржаўны статус Дню хрышчэння Русі выступіла Руская Праваслаўная Царква. Ва Украіне аналагічная дата ўжо некалькі год з’яўляецца дзяржаўным святам.


 
© 2003-2025 Catholic.by