Зацверджаны афіцыйны гімн Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе | | Друк | |
01.06.2010 11:11 |
![]() Упершыню гімн будзе выкананы 9 лістапада 2010 г. у мадрыдскай катэдры падчас свята Маці Божай Альмудэны. У гэты ж дзень гімн Сусветнага дня моладзі стане даступным у аўдыё і відэаверсіях, а таксама ў Інтэрнэце. Плануецца выпуск трох версій дадзенага музычнага твора — літургічнай, харавой у інструментальным суправаджэнні і ў пералажэнні для гітары. У цяперашні час вядзецца праца над перакладам тэксту гімна на асноўныя еўрапейскія мовы. Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе адбудзецца 16–21 жніўня 2011 г. Плануецца, што ўдзел у ім прымуць не меш за 2 мільёны маладых людзей з 170 краінаў свету. Упершыню Сусветны дзень моладзі адбыўся па ініцыятыве Яна Паўла ІІ у 1986 г. |