У кангрэсе «Рэнавабіс» у Фрайзінгу прымаюць удзел прадстаўнікі Беларусі | Друк |
02.09.2010 16:24

У нямецкім Фрайзінгу пачаўся 14–ты кангрэс Каталіцкага дабрачыннага фонду «Рэнавабіс». Тэма сёлетнега форуму — «Быць адказным за стварэнне. Экалагічныя выклікі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе». У сустрэчы прымаюць удзел прадстаўнікі Украіны, Аўстрыі, Германіі, Албаніі і Беларусі.

 На думку арганізатараў кангрэсу, экалагічныя праблемы нельга абмежаваць да канкрэтнага рэгіёну ці краіны, яны маюць універсальны характар. Забруджванне вады, неабмежаваная вырубка лесу, праблемы з атамнымі электрастанцыямі — гэта тое, што павінна непакоіць грамадства. Важна не замоўчваць гэта, а весці глабальную дыскусію на тэму ролі канкрэтнага чалавека і рэлігійных супольнасцяў у абароне стварэння. Падчас форуму будуць прачытаны шматлікія даклады, адбудзецца праца ў дыскусійных групах.

Са сваім дакладам на тэму «Захаванне стварэння, памнажэнне супакою: абавязак і выклік для хрысціянаў» выступіць старшыня Папскай рады сравядлівасці і спакою кардынал Пітэр Тарксан.

Акцыя салідарнасці нямецкіх католікаў з жыхарамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «Рэнавабіс» — гэта адзін з самых маладых каталіцкіх праектаў Еўропы. Ён быў створаны ў 1993 г. па ініцыятыве нямецкіх біскупаў. Штогод «Рэнавабіс» арганізуе кангрэсы, якія збіраюць сотні ўдзельнікаў, каб абмеркаваць пытанні адзінства і супрацоўніцтва паміж хрысціянамі.

 
© 2003-2024 Catholic.by