Літургія на беларускай мове ў Вільнюсе адбудзецца ва ўспамін Маці Божай Вастрабрамскай | Друк |
11.11.2010 13:51
Набліжаюцца ўрачыстасці Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай у Вільнюсе (Літва). 16 лістапада Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін Маці Божай у цудоўным абразе з віленскай Вострай Брамы. Па традыцыі, з гэтай нагоды жыхары літоўскай сталіцы напрацягу васьмі дзён (з 14 па 21 лістапада) уздельнічаюць у святой Імшы. 

З мінулага года з’явілася новая традыцыя ў санктуарыі: на працягу гэтых васьмі дзён святая Імша ў 15.00 ля цудоўнага абраза адбываецца на розных мовах: рускай, іспанскай, украінскай, нямецкай, французскай, англійскай, італьянскай. 16 лістапада (аўторак) адбудзецца літургія на беларускай мове.  

 
© 2003-2025 Catholic.by