Хрызастом ІІ пра сустрэчу з Бэнэдыктам XVI | Друк |
30.03.2011 13:30

Зместам гутаркі са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI архіепіскап Хрызастом ІІ падзяліўся з журналістамі часопіса «Il Foglio». Сустрэча адбылася ў Ватыкане 28 сакавіка гг.

Па словах архіепіскапа, Папа добра інфармаваны аб сапраўдным палажэнні хрысціян на Блізкім Усходзе, аднак не можа сказаць усё, што думае. Кіраўнік Праваслаўнай Царквы Кіпра нагадаў, што ў Рэгенсбургу Пантыфік выказаўся абсалютна зразумела: ісламу неабходна адмаўляцца ад насілля і маніпуляцыі імем Божым для ўзбуджэння рэлігійнай нянавісці. Паведамляе Сібірская каталіцкая газета.

«Я папрасіў Папу, а праз яго — увесь Еўрапейскі саюз штосьці зрабіць для хрысціянаў Блізкага Усходу, якія, падобна да нас, жывуць у страху перад ваеннымі дыктатурамі, — адзначыў Патрыярх Хрызастом ІІ часопісу «Il Foglio». — Прыкрываючыся дэмакратычнымі лозунгамі, яны на самой справе імкнуцца да татальнай ісламізацыі. Цяпер іслам на пад’ёме і захоплівае ўсё новыя пазіцыі. Мы на Кіпры адчуваем гэта мацней, чым вы, але на самой справе праблемы датычаць усёй Еўропы».

Праваслаўны іерарх прызнаў, што сярод мусульманскіх лідараў шмат мудрых людзей, але часта яны не ў стане супрацьстаяць націску радыкалаў.

 
© 2003-2024 Catholic.by