Чэхія: у рамках перапісу насельніцтва можна заявіць аб рэлігійнай прыналежнасці | | Друк | |
31.03.2011 12:22 |
Акцыя распачалася 26 сакавіка адначасова з перапісам насельніцтва. Яна заклікае дапамагчы ў замацаванні ідэнтычнасці вернікаў, якія часта баяцца рэакцыі тых, хто лічыць сябе няверуючым. У падрыхтаваных відэароліках рэжысёры, акцёры, навуковыя супрацоўнікі сведчаць пра сваю веру. Падчас перапісу насельніцтва Чэхіі ў 2001 г. веруючымі прызналі сябе 32,2 % жыхароў. 26,8% назвалі сябе католікамі. У той жа час 59% задэкларавалі сябе няверуючымі, а 8,8% не вызначыліся ў гэтым пытанні. |