Першы ўсеўкраінскі эўхарыстычны кангрэс пройдзе летам 2012 г. | Друк |
06.07.2011 10:53

З 26 мая па 3 чэрвеня 2012 г. адбудзецца Першы ўсеўкраінскі эўхарыстычны кангрэс на тэму «Езус Хрыстус учора, сёння, і навякі той жа». Ініцыятарам кангрэса з’яўляецца епіскапат краіны.

Духоўная падрыхтоўка распачнецца ў верасні гэтага года разважаннямі пра Эўхарыстыю і іншыя сакрамэнты. Гэтай тэматыцы будуць прысвечаны адмысловыя казанні і катэхезы.

Іерархі таксама заклікаюць вернікаў да частай адарацыі, чытання Божага слова і малітвы аб паспяховым і плённым правядзенні Першага эўхарыстычнага кангрэса.

 
© 2003-2025 Catholic.by