Біскупы Аўстраліі заклікаюць вернікаў указваць сваё веравызнанне падчас перапісу | Друк |
28.07.2011 16:03

Каталіцкія біскупы Аўстраліі заклікаюць вернікаў краіны ўказваць сваё веравызнанне падчас нацыянальнага перапісу, які распачнецца там 9 жніўня гг. Заклік іерархаў з’яўляецца, між іншым, рэакцыяй на кампанію аўстралійскіх атэістычных арганізацый, якія, у сваю чаргу, заахвочваюць народ не ўказваць прыналежнасць да якой-небудзь рэлігіі.

Як адзначае дапаможны біскуп архідыяцэзіі Сіднея Джуліян Партэус, вельмі важна, каб усе католікі ясна ідэнтыфікавалі самі сябе як католікі. «Перапіс — важная рэч не толькі для ўраду, але і для Касцёла, бо прадстаўляе інфармацыю аб аўстралійскім грамадстве, — падкрэслівае іерарх. — Яго вынікі дапамагаюць Касцёлу планаваць будучыню».


 
© 2003-2024 Catholic.by