Праваслаўная «гарачая лінія» адкрываецца ў Маскве | Друк |
18.10.2011 13:58

На тэлефоне даведачнай службы «Милосердие» ў Маскве пачынаюць дзяжурыць 36 святароў. Пазваніўшы, кожны жадаючы зможа атрымаць духоўную дапамогу, параду ў складанай сітуацыі, пачуць словы падтрымкі.

«У многіх нецаркоўных людзей ёсць нейкі бар’ер у зносінах са святаром, і яны адкладваюць сваю першую размову ці споведзь на гады», — адзначае ўдзельнік праекта протаіерэй Андрэй Блізнюк.

З сакавіка 2011 года група святароў-дабравольцаў дзяжурыла на тэлефоне даверу для анкалагічна хворых. «За гэты час святары зразумелі дзве рэчы: першае — іх дапамога запатрабавана, і другое — яны могуць дапамагаць і большай колькасці людзей. Так нарадзілася ідэя арганізаваць спецыяльную праваслаўную „гарачую лінію“, пазваніць па якой зможа любы масквіч», — прыводзіць словы паведамлення агенцтва «Интерфакс».

Званок (тэл: 542–00–00 з 12.00 да 22.00) з’яўляецца платным і тарыфікуецца як званок на мабільны. Вядуцца перагаворы з правайдэрам, каб зрабіць такія званкі бясплатнымі.

 
© 2003-2024 Catholic.by