Рэлігійныя кіраўнікі заклікаюць не рабіць рэлігію прычынай войнаў | | Друк | |
27.10.2011 16:46 |
«У рэлігіі няма месца на насілле і тэрарызм», — падкрэсліў старшыня карэйскай школы будызму Я-Сеунг, дадаўшы, што кожнае жыццё трэба цаніць і любіць. «Жыццё кожнага з нас з’яўляецца найпрыгажэйшай кветкай, дзякуючы чаму свет з’яўляецца цудоўным месцам», — адзначыў прадстаўнік будызму. «Нельга дасягнуць спакою, выкарыстоўваючы насілле», — такое пасланне перадаў удзельнікам сустрэчы ў Асізі прадстаўнік індуізму Ахарыя Шры Шрыватса Гасвані з Індыі. «Дыялог будзе толькі малым пачынаннем, калі не прымем яго з пакорай, цярплівасцю і прагненнем павагі да іншых. Гэта дазволіць казаць „не“ несправядлівасці», — адзначыў прадстаўнік індуізму. Ахарыя Шры Шрыватса Гасвані заклікаў супрацьстаўляць насіллю і тэрарызму братэрства дзеля агульнага дабра і спакою. |