У Маскве пройдзе форум багасловаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы | Друк |
10.11.2011 15:23

VI Форум багасловаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы пройдзе ў Маскве з 14 па 18 лістапада 2011 г. Сустрэча будзе прысвечана тэме «Культура, якую мы патрабуем: хрысціянскія каштоўнасці ў сучаснай Еўропе».

Арганізатарамі форуму з’яўляецца каталіцкая архідыяцэзія Маці Божай у Маскве і Ордэн францішканаў у Расіі.

Выступленні ўдзельнікаў будут прысвечаны розным аспектам існавання хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучаснай еўрапейскай культуры, багасловію і гісторыі культуры. Форум закране пытанні перадачы хрысціянскіх каштоўнасцяў праз духоўную літаратуру, працы над фарміраваннем каштоўнасцяў у студэнцкім асяроддзі, пытанне поглядаў Касцёла на Інтэрнэт.

Арганізатары сустрэчы ўпэўнены, што культура сучаснага грамадства і яе ўплыў на асобу чалавека з’яўляецца агульнай справай усіх хрысціянаў.

 
© 2003-2024 Catholic.by