Матэрыялы Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў падрыхтуе Касцёл у Польшчы | | Друк | |
17.11.2011 15:46 |
Ксёндз Славамір Паўлоўскі, сакратар Рады па справах экуменізму Канферэнцыі Біскупаў у Польшчы, адзначыў, што разважанні будуць прысвечаны «церпячаму Хрысту, Збаўцу які збліжае і служыць, які ўзвышае». Тэкст разважанняў на Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў павінны будуць зацвердзіць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Камісія «Вера і лад» Сусветнай Рады Цэркваў. |