Лефэўрысты яшчэ не адобрылі «дагматычную прэамбулу», неабходную для аднаўлення адзінства з Касцёлам | | Друк | |
29.11.2011 16:01 |
Біскуп Фэлей адзначыў, што ў бліжэйшыя дні прадставіць Апостальскай Сталіцы пазіцыю лефэўрыстаў. Іерарх указаў, што да прэамбулы далучана заўвага, паводле якой лефэўрысты могуць звярнуцца ў Ватыкан з прапановай магчымых мадыфікацый. Менавіта з просьбай аб істотных зменах у змесце прэамбулы біскуп Фэлей і плануе звярнуцца ў Ватыкан. Аднак рашэнне будзе сыходзіць ад кампетэнтных ведамстваў Рымскай Курыі. |