У Францыі прайшоў іслама-хрысціянскі форум | Друк |
02.12.2011 16:31

У французскім горадзе Ліён адбыўся першы іслама-хрысціянскі форум, у якім прынялі ўдзел католікі, пратэстанты і мусульмане гэтай краіны. Каталіцкі бок прадстаўляў арцыбіскуп Ліёнскі кардынал Філіп Барбарэн і арцыбіскуп Марсэльскі Жорж Панц’е.

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі важнейшыя рэлігійныя праблемы ў французскай супольнасці. Рэлігійныя лідары падкрэслілі, што «ўсе людзі павінны быць, у першую чаргу, грамадзянамі, глыбока звязанамі з духам свецкасці, які дае нагоду рэлігіям дзейнічаць у рамках законаў Французскай рэспублікі».

На заканчэнне сустрэчы ўдзельнікі форуму адзначылі, што «ў французскім шматкультурным грамадстве дыялог паміж рэлігіямі не з’яўляецца толькі адным з варыянтаў, але сапраўднай неабходнасцю».

 
© 2003-2024 Catholic.by