Сеанс у варажбіткі ў 90% вядзе да апантанасці | Друк |
16.01.2012 15:12

Вярхоўная Рада Украіны здзейсніла рашучы крок — 12 студзеня 2012 года прыняла закон аб забароне рэкламы паслуг варажбітак, магаў, знахараў, экстрасэнсаў на тэлебачанні, у газетах і часопісах.

Грэка-каталіцкаму святару-экзарцысту Васілю Панцелюку нярэдка даводзіцца ратаваць людзей, якія сталі ахвярамі гэтых так званых «спецыялістаў».

«Варажбітка непасрэдна супрацоўнічае з сатаною. Таму дапамогі ад яе не варта чакаць», — прыводзіць словы святара партал Credo.

Па словах а. Васіля Панцелюка, у 90% выпадкаў падчас падобных сеансаў у чалавека ўсяляецца сатана. «Гэтым няшчасным, якія звярталіся за дапамогай, не тое што не дапамаглі, а наадварот — нашкодзілі, зрабілі яшчэ горш. Потым ідуць да Царквы. І гэта пасля сеансаў», — дадае экзарцыст.

 
© 2003-2024 Catholic.by