Куба: апазіцыянераў-забастоўшчыкаў вывелі са святыні | Друк |
16.03.2012 15:05

15 сакавіка 2012 г. кубінская паліцыя вывела са святыні ў Гаване 13 апазіцыянераў, якія знаходзіліся там на працягу двух дзён. Такім чынам яны жадалі дабіцца сустрэчы з папам Бэнэдыктам XVI, які наведае Кубу 26 сакавіка.

Дысідэнты жадалі, каб Пантыфік паўплываў на палітычную сітуацыю ў краіне і спрыяў выхаду з турмаў палітвязняў, асуджаных камуністычным кіраўніцтвам краіны.

Як паведамляе Katolik.ru, каталіцкія біскупы Кубы выступілі з крытыкай акцыі апазіцыянераў, паколькі тыя выкарыстоўвалі святыню для вырашэння палітычных пытанняў.

 
© 2003-2024 Catholic.by