Вялікая пятніца на Кубе будзе святочным днём? |
| Друк | |
28.03.2012 16:36 |
У межах візіту ў Лацінскую Амерыку папа Бэнэдыкт XVI прапанаваў Прэзідэнту Кубы Раулю Кастра, каб Вялікая пятніца ў іх краіне была аб’яўлена святочным днём. 14 гадоў таму падчас візіту на Кубу Яна Паўла ІІ была таксама ўнесена прапанова — зрабіць Божае Нараджэнне святочным днём, на што ўлады краіны далі згоду.
Аб гэтым у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Між іншым, кс. Ламбардзі адзначыў, што візіт Папы на Кубу паспрыяе ўнутранаму ўмацаванню мясцовага Касцёла.
|