Куба: Вялікая пятніца — выхадны дзень | Друк |
03.04.2012 11:37

Пасля візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI на Кубу дзяржаўныя ўлады аб’явілі Вялікую пятніцу выхадным днём. Дамінуючай рэлігіяй у краіне з’яўляецца каталіцызм. Паводле статыстыкі на 2005 г., тут налічвалася звыш 6 мільёнаў католікаў (насельніцтва Кубы складае 11 млн).

Апостальскае падарожжа Пантыфіка на Кубу праходзіла 26–29 сакавіка. У межах візіту Папа сустрэўся з Раулем Кастра.

 
© 2003-2024 Catholic.by