Ці можа эканоміка быць святой? У Лісабоне праходзіць каталіцка- праваслаўны форум | Друк |
06.06.2012 14:47

«Эканамічны крызіс і беднасць: задачы сучаснай Еўропы» — на такую тэму ў Лісабоне (Партугалія) праходзіць ІІІ Каталіцка-праваслаўны форум. Беларусь на ім прадстаўляе Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Удзельнікі абмяркоўваюць ролю Цэркваў у аналізе і пераадольванні фінансава-эканамічнага крызісу.

«Мы ўсведамляем, што сённяшні эканамічны спад, які ставіць пад сумненне саму мадэль нашых грамадстваў, — гэта толькі вяршыня айсберга. У яго больш глыбокія вытокі, якія неабходна шукаць у „скажоных і экстрэмальных“ формах феноменаў, па сутнасці сваёй „нейтральных ці добрых“ — як, напрыклад, глабалізацыя і навуковы прагрэс, тэхнічнае развіццё і развіццё мас-медыя», — адзначыў на пачатку форуму кардынал Петэр Эрдо, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.

У гэтым кантэксце, на думку іерарха, няма іншага выйсця, як толькі зноў навучыцца любові.

Удзельнікі форуму абмяркуюць сувязь паміж сапраўдным хрысціянскім жыццём і эканомікай, значыць, па сутнасці, пытанне «святасці ў эканамічнай сферы».

 
© 2003-2024 Catholic.by