У Кракаве збяруцца сужэнствы, якія адзначалі вяселле без алкаголю | Друк |
19.07.2012 14:05

У Польшчы ўжо ў 18-ы раз збяруцца сужэнствы, якія святкавалі сваё вяселле без алкаголю, а таксама тыя, хто плануе адмовіцца ад алкаголю ў дзень свайго шлюбу.

Рух «Вяселлі вяселляў» імкнецца распаўсюджваць ідэю безалкагольных вяселляў, каб падкрэсліць тым самым, што сапраўдная радасць хрысціянскага вяселля зыходзіць з радасці атрымання маладымі сакрамэнту сужэнства, з радасці ад іх узаемнай любові і заснавання новай сям’і.

Душпастыры руху сцвярджаюць, што любоў сужонкаў — аснова выхавання да свабоды ад залежнасцяў.

Паводле інфармацыі КАІ, першая сустрэча «Вяселлі вяселляў» адбылася ў 1994 годзе. Тады Альжбета і Лех Палякевічы (самі мелі безалкагольнае вяселле), адказныя за праграму на сямейную тэматыку на «Радыё Марыя», планавалі выпуск на тэму безалкагольнага вяселля. У якасці эксперта запрасілі кс. Уладзіслава Зонзла, які заахвоціў звыш ста пар да вяселля без алкаголю.

 
© 2003-2024 Catholic.by