Даследаванне выявіла самыя рэлігійныяі і самыя атэістычныя краіны | Друк |
09.08.2012 12:38

Даследаванне, праведзенае Міжнароднай асацыяцыяй Гэллапа (Gallup International Association), ацаніла грамадзянаў 57 краін свету па ступені іх рэлігійнасці.

У цэлым 59% усіх рэспандэнтаў назвалі сябе рэлігійнымі, 23% сказалі, што яны не рэлігійныя, а 13% назвалі сябе атэістамі. Па краінах атрымаліся наступныя вынікі: Гана, Нігерыя, Арменія, Фіджы, Македонія, Румынія, Ірак, Кенія, Перу і Бразілія лічаць сябе самымі рэлігійнымі. Атэістаў больш у Кітаі, Японіі, Чэхіі, Францыі, Паўднёвай Карэі, Германіі, Нідэрландах, Аўстрыі, Ісландыі, Аўстраліі і Ірландыі.

 
© 2003-2024 Catholic.by