Касцёл на Філіпінах супраць праграмы сексуальнага выхавання, прапанаванай урадам | Друк |
05.09.2012 12:39

«Каталіцкая школа не можа вучыць чамусьці, што супярэчыць навучанню Касцёла», — падкрэсліў старшыня епіскапату Філіпін арцыбіскуп Хасэ Пальма. Іерарх перасцярог урад краіны ад навязвання касцёльным школам праграмы сексуальнага выхавання, якая не паважае каталіцкага бачання полу і сямейнага жыцця.

Такая праграма існуе ў дзяржаўных школах Філіпін. Гэта адзін з элементаў кампаніі па садзейнічанні так званаму рэпрадуктыўнаму здароўю, мэта якой — спыніць рост насельніцтва ў краіне.

Епіскапат Філіпін не згодны з бачаннем сталення дзяцей, якое мае дзяржава. Яшчэ 5 жніўня гг. супраць гэтага выступалі ў Маніле больш за 60 тысяч чалавек. Цяпер біскупы краіны паведамілі, што касцёльныя школы не падпарадкоўваюцца пастановам ураду.

Па матэрыялах katolik.ru

 
© 2003-2024 Catholic.by