5 верасня — 15-годдзе смерці Маці Тэрэзы | | Друк | |
05.09.2012 14:34 |
У 1931 г. яна склала вечныя шлюбы і атрымала імя Тэрэза ў гонар кананізаванай у 1927 г. св. Тэрэзы з Лізьё, вядомай сваёй дабрынёй і міласэрнасцю. Хутка ордэн накіраваў с. Тэрэзу ў Калькуту, дзе каля 20 гадоў яна выкладала ў жаночай школе святой Марыі. 10 верасня 1946 г. Маці Тэрэза атрымала дазвол ад кіраўніцтва ордэна дапамагаць бедным Калькуты, а праз два гады заснавала там супольнасць Ордэна міласэрнасці, дзейнасць якой накіравана на стварэнне школ, прытулкаў, бальніц для бедных і цяжкахворых людзей незалежна ад іх нацыянальнасці і веравызнання. З 1965 г. дзейнасць Ордэна міласэрнасці пераступіла межы Індыі, і на сённяшні дзень ён мае 400 супольнасцяў у 111 краінах свету і 700 дамоў міласэрнасці ў 120 краінах. |