У розных гарадах свету католікі з’яднаюцца ў малітве за Святога Айца і свае гарады | Друк |
10.09.2012 15:12

На гадзінніку 15.00 — гадзіна, якая нагадвае пра смерць Езуса на крыжы. Многія католікі ў гэты час моляцца да Божай Міласэрнасці. 28 верасня 2012 г. у Гадзіну Міласэрнасці ўжо ў пяты раз католікі з розных краін свету збяруцца на вуліцах на малітву за Святога Айца Бэнэдыкта XVI і свае гарады.

Супольнасць «Іскра Божай Міласэрнасці» запрашае каталіцкія рухі і малітоўныя групы ўсіх краін далучыцца да акцыі «Вяночак да Божай Міласэрнасці на вуліцах гарадоў свету».

У 15.00 католікі выйдуць на скрыжаванні перад сваімі дамамі, офісамі і месцамі прац, школамі і касцёламі і з’яднаюцца на малітве да Божай Міласэрнасці.

На думку арганізатараў, а сёлета гэта Польшча і Гаіці, праз такія акцыі кожны веруючы можа стаць апосталам Божай Міласэрнасці — у сваёй сям’і, на працы і ў сваім горадзе.

;feature=share&list=ULJCVMbyLcXk0

 
© 2003-2024 Catholic.by