Ва Украіне выйшаў «біблейскі» падручнік па фізіцы | Друк |
19.09.2012 14:22

Падручнік «Фізіка Божага стварэння. Механіка» Андрэя Гараінава адрозніваецца ад іншых тым, што не толькі тлумачыць, як уладкаваны свет, але і кажа, Кім і навошта быў так уладкаваны.

Святар Цімафей Алфёраў адзначае, што задача дапаможніка — «дапамагчы ўбачыць за з’явамі прыроды агульную разумную і асэнсаваную задуму: патлумачыць фізіку так, каб яна дапамагла паказаць дзіцяці свет каляровым і трохвымерным, складаным і цікавым, жывым і любімым Богам, Які амаль не ўзгадваецца, але з’яўляецца галоўнай дзейснай асобай кнігі».

Як паведамляе www.cnlnews.tv, дадзенае выданне дапамагае вярнуць прыродазнаўства ў сферу таго, што раней называлася «прыроднай тэалогіяй».

(SZh)

 
© 2003-2025 Catholic.by