Ватыканскае выдавецтва прыме ўдзел у кніжным кірмашы ў Германіі | Друк |
09.10.2012 10:38

Як і ў мінулыя гады, Ватыканскае выдавецтва (LEV) прыме ўдзел у кніжным кірмашы ў Франкфурце-на-Майне (Германія). Кірмаш адбудзецца 10–14 кастрычніка.

Ватыканскае выдавецтва прадставіць больш за 600 выданняў, сярод якіх кнігі, звязаныя з Годам веры, у тым ліку Апостальскі ліст Бэнэдыкта XVI «Porta fidei» і «Падручнік новай евангелізацыі», падрыхтаваны Папскай радай па новай евангелізацыі. Свае выданні прадставяць таксама Ватыканскія музеі, Апостальская Бібліятэка і выдавецтва Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў ЗША.

У супрацоўніцтве з Ватыканскімі музеямі LEV падрыхтавала «Праваднік па ватыканскім горадзе».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by