Грамадская сітуацыя ў Еўропе, біяэтыка і святкаванне надзелі — тэмы абмеркавання аўстрыйскіх біскупаў | Друк |
06.11.2012 13:29

З 5 па 8 лістапада ў Камісіі епіскапатаў краін Еўропы (СОМЕСЕ) у Бруселі праходзіць пленарнае пасяджэнне каталіцкіх біскупаў Аўстрыі. Па словах старшыні аўстрыйскага епіскапату кардынала Крыстафа Шонбарна, праз прысутнасць у Бруселі іерархі Аўстрыі «імкнуцца выказаць Еўрасаюзу сваю падтрымку», бо ў сітуацыі сённяшняга крызісу «Еўропе неабходна салідарнасць».

Кардынал Шонбарн дадаў, што біскупы праз размовы з вышэйшым кіраўніцтвам Еўрасаюза імкнуцца прадставіць рэалістычны вобраз дадзенай сітуацыі. Іерарх падкрэсліў, што для Касцёла грамадская сітуацыя ў Еўропе мае вялікае значэнне і што хрысціяне могуць унесці вялікі ўклад у гэтую сферу.

Адной з тэм пасяджэння стане пытанне біяэтыкі. Акрамя гэтага, будзе закранута пытанне нядзелі як дня, вольнага ад працы.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by