У Маскве з’явяцца курсы праваслаўных нянь | Друк |
07.11.2012 09:42

Ініцыятарам такога навучання выступіла праваслаўная служба дапамогі «Міласэрнасць». Курсы будуць арыентаваны на дапамогу шматдзетным сем’ям і, а ўдзел у іх будзе бясплатным.

Праграма курсаў заснавана на вывучэнні духоўных асноў міласэрнасці, ведаў па педыятрыі, доглядзе за дзіцём і ўзроставай псіхалогіі. Лекцыйныя і семінарскія заняткі будуць сумяшчацца з практыкай у дзіцячых дамах і шматдзетных сем’ях.

Як паведамляе interfax-religion.ru, на сённяшні дзень сёстры гэтай службы дапамагаюць даглядаць за 67 дзецьмі з 16 шматдзетных сем’яў.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by