Нямецкія яўрэі хочуць спыніць публікацыю кнігі Гітлера | | Друк | |
08.11.2012 10:00 |
![]() Такое рашэнне Кноблах прыняла пасля паездкі разам з прэм'ер-міністрам Баварыі Хорстам Зеехоферам у Іерусалім, дзе ім неаднаразова задавалі пытанні пра публікацыю гэтай кнігі Гітлера. Як піша lenta.ru, ініцыятыва па выданні выклікала ў прадстаўнікоў ахвяр нацызму непаразуменне і незадаволенасць. У сувязі з гэтым Кноблах мае намер праверыць усе юрыдычныя спосабы забараніць выхад кнігі. Міністр культуры Баварыі Людвіг Шпаэнле заявіў, што папросіць міністэрства юстыцыі падрыхтаваць поўную ацэнку будучай публікацыі з пункту гледжання права. Міністэрства юстыцыі павінна будзе прадставіць справаздачу аб тым, якія наступствы будзе мець распаўсюджванне «Mein Kampf» для прыватных выдаўцоў. Таксама гаворка ідзе пра тое, ці можна прымяніць у дадзеным выпадку абвінавачванні ў распаўсюджванні эстрэмісцкіх тэкстаў, за якое пагражае да трох гадоў турмы. Пры гэтым Кноблах не выступае супраць поўнай забароны на публікацыю тэкстаў Гітлера. Паводле яе словаў, друк асобных цытат з філалагічным і гістарычным каментарыем усё ж дапушчальны. На сёння ўлады Баварыі адзіныя, хто валодае аўтарскімі правамі на «Mein Kampf». Тэрмін іх дзеяння заканчваецца ў канцы 2015 года, і з 2016 года надрукаваць кнігу зможа любы выдавец. Ініцыятыва выдання каментаванай кнігі Гітлера належыць Інстытуту сучаснай гісторыі ў Германіі. (JLS) |