Старшыня COMECE: Касцёл гатовы надалей спрыяць еўрапейскай інтэграцыі | Друк |
11.11.2012 14:00

Старшыня Камісіі епіскапатаў еўрапейскай супольнасці (СОМЕСЕ) кардынал Рэйнхард Маркс выказаў удзячнасць біскупам Аўстрыі, якія правялі сваё восеньскае пасяджэнне ў Бруселі. Такім чынам аўстрыйскія іерархі выказалі сваю падтрымку Еўропе ў сітуацыі сённяшняга крызісу.

Як адзначыў кардынал Маркс у спецыяльнай заяве, сваім учынкам біскупы Аўстрыі пацвердзілі, што «Касцёл ва ўсіх сферах гатовы спрыяць праекту еўрапейскай інтэграцыі».

У заяве гаворыцца, што ўдзел Касцёла ў праблемах Еўрасаюза праяўляецца на трох платформах: універсальнай — праз рэпрэзентацыю Апостальскай Сталіцы пры ЕС, еўрапейскай — праз працу пастаяннага сакратарыяту COMECE ў Бруселі, а таксама нацыянальнай — праз удзел епіскапатаў у абмеркаванні палітычных і этычных пытанняў у межах Еўрасаюза.

Старшыня COMECE дадаў, што жадаў бы, каб гэтая сустрэча аўстрыйскіх біскупаў стала «натхненнем для іншых краін да здзяйснення падобных ініцыятыў».

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by