У Партугаліі распачаўся Тыдзень семінарый | | Друк | |
12.11.2012 15:58 |
Старшыня камісіі па справах пакліканняў партугальскага епіскапату біскуп Віржыліу Антунэс падкрэсліў, што адкрыццё паклікання да святарства залежыць ад многіх фактараў, сярод якіх адзін з найважнейшых — сведчанне святарскага жыцця. Біскуп пажадаў, каб падчас Тыдня семінарый моладзь наблізілася менавіта да такога сведчання і магла адкрыць для сябе таямніцу паклікання. (AG) |