У Партугаліі распачаўся Тыдзень семінарый | Друк |
12.11.2012 15:58

11 лістапада ў Партугаліі распачаўся Тыдзень семінарый. Мэтай тыдня з’яўляецца заахвоціць моладзь паразважаць у кантэксце Года веры над пакліканнем да святарскага і законнага жыцця.

Старшыня камісіі па справах пакліканняў партугальскага епіскапату біскуп Віржыліу Антунэс падкрэсліў, што адкрыццё паклікання да святарства залежыць ад многіх фактараў, сярод якіх адзін з найважнейшых — сведчанне святарскага жыцця.

Біскуп пажадаў, каб падчас Тыдня семінарый моладзь наблізілася менавіта да такога сведчання і магла адкрыць для сябе таямніцу паклікання.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by