У Пецярбурзе распачаўся фестываль хрысціянскіх фільмаў «Неўскі благавест» | Друк |
21.11.2012 12:29
У Пецярбурзе распачаўся Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў «Неўскі благавест». Яго арганізатары — прадстаўнікі чатырох Цэркваў: каталіцкай, праваслаўнай, лютэранскай і армянскай. Адзін з галоўных прынцыпаў фестывалю — пашырэнне адносінаў паміж хрысціянамі ў горадзе на Няве.
 
Акрамя дэманстрацыі фільмаў арганізатары запрашаюць жыхароў Пецярбурга да наведвання святыняў розных веравызнанняў, выставы і рэжысёрскіх майстар-класаў. Дадаткова ў праграме, як паведамляе wiara.pl,  — фотавыстава ў касцёле св. Кацярыны, гутаркі пра гісторыю Каталіцкага Касцёла ў Расіі, дыскусіі на рэлігійныя тэмы.

Усяго на фестывалі будзе прадстаўлена каля 40 фільмаў з 15 краін свету. Завяршыцца мерапрыемства 25 лістапада.

(JLS)
 
© 2003-2024 Catholic.by