«Карытас» у Партугаліі дапамагае тысячам чалавек у час крызісу | Друк |
27.11.2012 11:47

У 2012 годзе дабрачынны фонд «Карытас» у Партугаліі дапамог 128 тысячам чалавек, што на 70 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе. Толькі ў кастрычніку дапамогу ад фонду атрымалі ў краіне больш за 15 тысяч патрабуючых.

Таксама на пасяджэнні генеральнай рады «Карытас» было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дабрачынным фондам і Партугальскім таварыствам абароны спажыўцоў (DECO). Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, арганізацыі рыхтуюць сумесны праект пад назвай «Умець жыць у часы крызісу». Дакумент ствараецца для таго, каб вучыць людзей правільна весці гаспадарку ва ўмовах крызісу.

(AG)


 
© 2003-2024 Catholic.by