У Польшчы збіраюць цёплае адзенне для дзяцей Афганістана | Друк |
29.11.2012 13:37

Польскі Фонд гуманітарнай дапамогі «Redemptoris Misio» распачаў акцыю «Дапамога дзецям Афганістана». Фонд збірае цёплае адзенне і школьныя прылады, якія на ваенным самалёце будуць дастаўлены афганскім дзецям.

Як адзначаюць арганізатары акцыі, з просьбай аб дапамозе да фонду звярнуліся польскія салдаты, якія служаць у Афганістане. Зіма ў гэтай краіне вельмі суровая, тэмпература нярэдка паніжаецца да -20 градусаў, і вельмі часта людзі замярзаюць на вуліцы, а палова з іх — дзеці.

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, фонд збірае найперш цёплае зімовае адзенне для дзяцей: шапкі, шалікі і курткі.

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by