У Шры-Ланцы пракантралююць харчаванне манахаў | Друк |
29.11.2012 14:29
Міністэрства аховы здароўя Шры-Ланкі ў бліжэйшы час збіраецца распрацаваць спіс прадуктаў, якія можна (і нельга) ахвяраваць мясцовым будыйскім манахам. Ахвярапрынашэнне ежы вельмі распаўсюджана ў краіне. Лічыцца, што перадача ежы ў святыню прыносіць поспех.

Неабходнасць у складанні такога пераліку ўзнікла ў сувязі з тым, што некаторыя манахі злоўжываюць тлустай і салодкай ежай.

Пра гэта паведамляе французскае агенцтва Agence France-Presse. Паводле даных міністэрства, за апошнія гады колькасць манахаў, якія пакутуюць на хваробы сэрца і дыябет, стала расці. Высветлілася, што прычынай захворванняў з'яўляецца шкодная ежа, якую ў вялікай колькасці прыносяць вернікі ў будыйскія святыні.
 
На тэрыторыі Шры-Ланкі ў святынях жывуць каля 40 тысяч манахаў. Жыхарам Шры-Ланкі даводзіцца праводзіць у чарзе часам па некалькі месяцаў, перш чым да іх дойдзе чарга перадаць ежу насельнікам святыні. Паводле інфармацыі агенцтва lenta.ru, пакуль невядома, якія канкрэтна прадукты будуць забаронены.
 
(JLS) 
 
© 2003-2024 Catholic.by