Фільм пра папу Бэнэдыкта XVI плануюць стварыць у Германіі | Друк |
03.12.2012 16:51

У Германіі плануюць стварыць біяграфічны фільм пра папу Бэнэдыкта XVI. Правы на здымкі фільма набылі прадзюсеры Маркус Мендэ і Петэр Вэкерт.

Як адзначае кінакампанія «Адэон філм», якую цытуе агенцтва «Интерфакс», «прадзюсеры плануюць зняць міжнародную стужку, якая будзе ілюстраваць усе аспекты незвычайнага жыцця і працы Пантыфіка Ёзафа Ратцынгера, пачынаючы з моманту яго нараджэння ў велікодную ноч 1927 года ў Марктлі да яго сённяшняга прабывання на пасадзе Папы Рымскага».

Сцэнар будучага фільма будзе заснаваны на біяграфіі Святога Айца, складзенай журналістам Петэрам Зеевальдам па матэрыялах яго інтэрв’ю з Папам.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by