Спроба апаганьвання абраза Маці Божай у Яснагорскай капліцы | Друк |
10.12.2012 17:22

Цудатворны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай у яснагорскай капліцы (Польшча) 9 снежня падвергся апаганьванню. Абраз выратавала тое, што ён знаходзіцца пад шклом.

Акт прафанацыі адбыўся ў нядзелю пасля ранішняй святой Імшы. Мужчына 58 гадоў абліў абраз чорнай вадкасцю. Як інфармуе Nasz Dziennik.pl, злачынец быў затрыманы і перададзены паліцыі. Зараз ён дае паказанні.

Пазней разам з чэнстахоўскімі біскупамі айцы і браты пауліны, якія апякуюцца санктуарыем, цэлебравалі спецыяльную Імшу.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by