Канада: англіканскі біскуп стаў каталіцкім святаром | Друк |
11.12.2012 15:36

Былы англіканскі арцыбіскуп з Канады прыняў святарскае пасвячэнне ў Касцёле. Ксяндзу Пітэру Уілкінсану 72 гады і ён быў першым, хто прыняў каталіцтва пасля стварэння ў Касцёле структур для былых англіканаў.

Цяпер святар будзе служыць у канадскім адгалінаванні ардынарыяту для былых англіканаў у Паўночнай Амерыцы.

Пасля святарскага пасвячэння кс. Уілкінсан адзначыў, што перайсці ў каталіцызм яго пераканаў Ёзаф Ратцынгер, а дакладней яго кніга «Шукайце тое, што ў вышынях». На думку святара, цяперашняму Папу традыцыйны англіканізм вельмі блізкі, а асабліва яго перакананне, што пра моц Касцёла сцвярджаюць святыя і прыгажосць літургіі.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by