Хрысціянства застаецца самай распаўсюджанай рэлігіяй у свеце | | Друк | |
19.12.2012 10:19 |
Уцэлым да адной са шматлікіх рэлігій адносяць сябе 84% жыхароў зямлі (5,8 мільярдаў людзей). Сярод іх 2,2 мільярды хрысціянаў (34%), 1,6 мільярд мусульманаў (23%), 1 мільярд індуістаў (15%) і 500 мільёнаў будыстаў (7%). Сярэдні ўзрост веруючага чалавека складае 28 гадоў. Самыя малодшыя — мусульмане (23 гады) і індуісты (26 гадоў). Сярэдні ўзрост хрысціянаў — 30 гадоў, будыстаў — 34 гады, а яўрэяў — 36 гадоў. (SZh) |