Хрысціянства застаецца самай распаўсюджанай рэлігіяй у свеце | Друк |
19.12.2012 10:19

Такія вывады па выніках даследавання зрабіў амерыканскі цэнтр «The Pew Research Center’s Forum on Religion & Public LifeDo». На другім і трэцім месцах — мусульмане і індуісты.

Уцэлым да адной са шматлікіх рэлігій адносяць сябе 84% жыхароў зямлі (5,8 мільярдаў людзей). Сярод іх 2,2 мільярды хрысціянаў (34%), 1,6 мільярд мусульманаў (23%), 1 мільярд індуістаў (15%) і 500 мільёнаў будыстаў (7%).

Сярэдні ўзрост веруючага чалавека складае 28 гадоў. Самыя малодшыя — мусульмане (23 гады) і індуісты (26 гадоў). Сярэдні ўзрост хрысціянаў — 30 гадоў, будыстаў — 34 гады, а яўрэяў — 36 гадоў.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by