Дзеці ў Польшчы збяруць падарункі для сваіх равеснікаў з В’етнама | Друк |
20.12.2012 15:42

У перыяд Божага Нараджэння дзеці ў Польшчы, якія будуць удзельнічаць у калядаванні па дамах, збяруць падарункі для сваіх равеснікаў з В’етнама. Акцыя распачнецца 26 снежня, у другі дзень у актаве Нараджэння Пана.

Падчас калядавання дзеці будуць спяваць калядныя песні, а таксама пакажуць невялікую сцэнку, у якой будзе распаведзена пра сітуацыю в’етнамскіх дзяцей. Як інфармуе агенцтва КАІ, у В’етнаме найбольш бедных дзяцей пагардліва называюць «diu doi» — пылам вуліцы. Каб выжыць, яны вымушаны жабраваць або шукаць сабе працу.

У знак удзячнасці за ахвяраванні маленькія калядоўшчыкі ў Польшчы пакінуць гаспадарам, якія іх прымаюць, падарунак — в’етнамскі домік.

У мінулым годзе польскія дзеці сабралі для сваіх равеснікаў у місіянерскіх краінах амаль 711 тысяч злотых.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by