Удзельнікі сустрэчы Тэзэ ў Рыме ўвайшлі ў Новы год з малітвай | Друк |
01.01.2013 21:21

Удзельнікі Еўрапейскай сустрэчы моладзі прывіталі Новы год у парафіях Рыма. Перад поўначчу маладыя людзі маліліся аб міры ў свеце, а пасля малітоўнага чування пачалося «Свята народаў».

Удзельнікі сустрэчы віншавалі адзін аднаго з Новым годам і выказвалі пажаданні. Прадстаўнікі асобных нацый выступілі з народнымі спевамі і танцамі.

«„Свята народаў“ стала прыгожым вопытам адзінства розных моладзевых груп з многіх краін, якія супольна маліліся, — адзначыў у размове з Ватыканскім радыё адзін з удзельнікаў сустрэчы. — Не было нейкіх бар’ераў, нават моўных. Малітва так цудоўна злучыла сэрцы людзей, што мы сапраўды зведалі адзінства, якое можа паходзіць з нашай супольнай веры».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by