«Карытас» ва Украіне пачаў праект па дапамозе жанчынам, якія пакутуюць ад насілля ў сем'ях |
| Друк | |
03.01.2013 15:11 |
Каталіцкі дабрачынны фонд «Карытас» у Львове (Украіна) распачаў новы праект па дапамозе жанчынам, якія пакутуюць ад хатняга насілля ў аддаленых раёнах Львоўскай вобласці.
Праблема, агульная для жанчын, якія ўжо звярнуліся да арганізатараў, — насілле, што ў той ці іншай ступені пануе ў іх сем’ях. Некаторыя з жанчын вырашылі наведваць індывідуальныя кансультацыі.
Як інфармуе партал сredo-ua.org, акрамя індывідуальных кансультацый у межах праекту існуюць групавыя сустрэчы, якія праводзяць псіхолаг і сацыяльны работнік, тэлефонныя кансультацыі і выязныя заняткі. (AG)
|