Новы закон у В’етнаме абмежаваў свабоду веравызнання |
| Друк | |
06.01.2013 13:05 |
Новы закон, які абмяжоўвае свабоду веравызнання, зацвердзіў камуністычны ўрад В’етнама. Дэкрэт №92 датычыць асабліва хрысціян і будыстаў і ўтрымлівае шэраг правілаў, якія абмяжоўваююць рэлігійную практыку.
У дэкрэце прысутнічае, між іншым, запіс, які накладае на духавенства абавязак спецыяльных унёскаў пры паездках за мяжу. Таксама святары ў В’етнаме цяпер павінны прасіць дазволу ва ўладаў на перасяленне ў іншы рэгіён краіны.
Як адзначае польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, новы закон — сур’ёзны адыход ад лініі паразумення з Апостальскай Сталіцай, да якога В’етнам быццам бы імкнуўся да гэтага часу. (AG)
|