Дэлегацыя супольнасці з Тэзэ і моладзі наведала Стамбул | | Друк | |
06.01.2013 22:10 |
Галоўным пунктам візіту супольнасці ў Стамбул была сустрэча з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем 5 студзеня ў яго рэзідэнцыі ў Фанары. У мясцовай царкве моладзь з розных краін Еўропы, што ўваходзіла ў склад дэлегацыі, прыняла ўдзел у малітве нешпараў у вігілію Аб’яўлення Пана. Падчас набажэнства Патрыярх Барталамей адзначыў, што вельмі цэніць дзейнасць братоў з Тэзэ. (AG) |