У Японіі завершаны пераклад «Сумы тэалогіі» св. Тамаша Аквінскага |
| Друк | |
10.01.2013 14:23 |
Выйшаў у свет апошні, 45-ы том перакладу «Сумы тэалогіі» св. Тамаша Аквінскага на японскую мову. Праект па перакладзе прац святога распачаўся яшчэ перад Другой сусветнай вайной.
Галоўны рэдактар і перакладчык серыі — Рысукі Інагакі, выкладчык універсітэта ў Кюсю на пенсіі. Як адзначыў перакладчык у размове з агенцтвам Asianews, «працы св. Тамаша — як творы Баха; яны маюць свой рытм, што палягчае разуменне і працу па іх перакладзе».
«Сума тэалогіі» св. Тамаша Аквінскага, якая была пачата ў 1265 г. і пісалася 9 гадоў, утрымлівае шэраг фундаментальных праблем, сярод якіх пытанне стварэння, імкненне чалавека да шчасця і «пяць шляхоў» пазнання існавання Бога. (AG)
|