Дамінікане на лыжах. Гарналыжнае спаборніцтва пройдзе ў Польшчы | Друк |
11.01.2013 15:05

Дамініканскі чэмпіянат па горных лыжах і сноўбордзе пройдзе ў польскім горадзе Карбелюв. Удзел у ім ужо ў чацвёрты раз змогуць прыняць законнікі, сёстры законныя, а таксама свецкія з дамініканскіх душпастырскіх груп.

Хоць сам чэмпіянат пройдзе ў сакавіку, да ўдзелу ўжо запісаліся гарналыжнікі з Кракава, Варшавы, Познані, Гданьска і іншых гарадоў і мястэчак.

Як паведамляе сайт пецярбургскай парафіі Святой Кацярыны, акрамя спаборніцтваў, удзельнікаў чакае супольная малітва, удзел у адарацыі і Імшах.

(SZh)

 
© 2003-2024 Catholic.by